«Даслаў у ЦВК заяву, спіс ініцыятыўнай групы і іншыя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Фармальных абмежаванняў не маю. Крымінальныя справы заводзіліся, але ніводная з іх так і не была даведзена да рашэння суда.
Сабраць 100 тысяч подпісаў сярод 300-500 тысяч пакінуўшых Беларусь грамадзян лічу цалкам магчымым. Паглядзім, што далей будзе», — напісаў Губарэвіч у фэйсбуку.
Насамрэч, фармальныя абмежаванні ёсць – піша Наша Ніва. Пасля зменаў у Канстытуцыю, якія Лукашэнка ўнёс у 2022 годзе, кандыдат у прэзідэнты павінен пражыць не менш за 20 гадоў у Беларусі непасрэдна перад выбарамі і не мець дазволу на жыхарства іншай краіны.
Юрась Губарэвіч вылучаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе. У чэрвені таго года быў асуджаны на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне», пасля чаго лідар Руху «За свабоду» зняўся з выбараў.
Сёння Губарэвіч з'яўляецца Адказным па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Нацыянальным антыкрызісным упраўленні.
нг