Вось ужо 600 дзён Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ад свету. У яго няма магчымасці бачыць сям'ю, абменьвацца лістамі ці атрымаць хоць бы слова падтрымкі ад сяброў.
Святлана Ціханоўская часта кажа, што менавіта муж дае ёй сілы. І гэтая сувязь, нягледзячы на ўсё, не перарываецца, паведамляе Офіс дэмакратычнай лідаркі.
Сяргея Ціханоўскага, папулярнага ў Беларусі блогера і кандыдата ў прэзідэнты, затрымалі 29 мая 2020 года на перадвыбарчым пікеце ў Гродне ў выніку правакацыі сілавікоў. Гэты дзень стаў пачаткам масавых перадвыбарчых рэпрэсій.
У снежні 2021 года Сяргей Ціханоўскі быў прыгавораны лукашысцкім судом да 18 гадоў пазбаўлення свабоды. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Потым яго перавялі на турэмны рэжым і прызначылі яшчэ 1,5 года пазбаўлення свабоды.
вс