У ноч з 11 на 12 лістапада ў Беларусь з Украіны заляцела як мінімум восем расійскіх ударных дронаў «Шахед», паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Дроны прайшлі праз «беларускі калідор» і ляцелі ў напрамку Брагіна і Гомеля.
Беларуская ваенная авіяцыя па трывозе ў паветра не падымалася.
Назад ва ўкраінскую паветраную прастору дакладна вярнуліся чатыры з васьмі БЛА. Украінскія паветраныя сілы паведамілі, што два дроны зніклі над тэрыторыяй Беларусі.
З ліпеня да канца кастрычніка ў паветраную прастору Беларусі заляцела 106 расійскіх «Шахедаў».
вс