Беларуская Служба

Сейм Літвы адобрыў законапраект аб прымяненні агнястрэльнай зброі для нейтралізацыі метэазондаў і БПЛА

13.11.2024 14:01
Паводле звестак МУС Літвы, сёлета ў Літве зафіксаваны 791 метэазонд з кантрабанднымі грузамі з Беларусі.
M
Mетэазонд з кантрабандным грузам з Беларусіlrt.li/VSAT

Надоечы Сейм Лівты адобрыў папраўкі ў законапраект, якія накіраваныя на стварэнне прававых умоў для прымянення супрацоўнікамі правапарадку агнястрэльнай зброі для нейтралізацыі метэазондаў. Яны таксама бяруць пад увагу пашырэнне беспалётных зон для беспілотнікаў, у якіх функцыянеры таксама змогуць прымяняць пашыраны спектр тэхнічных і спецыялізаваных сродкаў для нейтралізацыі БПЛА і метэазондаў, паведамляе delfi.lt.



Як заявілі ў МУС Літвы, у сувязі з частымі выпадкамі кантрабанды з дапамогай метэазондаў, фіксуюцца інцыдэнты, калі яны ўяўляюць пагрозу аб'ектам дзяржбяспекі, ваенным аб'ектам і грамадзянскай авіяцыі.

Паводле звестак ведамства, толькі сёлета - да сярэдзіны кастрычніка - у Літве зафіксаваны 791 метэазонд з кантрабанднымі грузамі з Беларусі. Такія тэндэнцыі ўзмацніліся з другой паловы жніўня.

У мэтах кантролю над гэтымі патокамі і ўзмацнення аховы важных аб'ектаў прапануецца стварыць прававыя перадумовы для прымянення функцыянерамі спецыяльных сродкаў, у тым ліку агнястрэльнай зброі, у якасці крайняй меры для нейтралізацыі паветраных лятальных апаратаў і іншых аб'ектаў, якія ўяўляюць пагрозу.

Таксама прапануецца стварыць такія беспалётныя прасторы не толькі ў арніталагічных запаведніках, але і ў дзяржаўных прыродных запаведніках, заказніках, біясферных запаведніках і біясферных палігонах. У міністэрстве ўказваюць, што гэтыя папраўкі будуць садзейнічаць адпаведнай абароне ахоўных жывёл ад дронаў.

аз