Беларуская Служба

Грамадзянам Расіі і Беларусі не будуць забараняць працаваць у латвійскіх школах

13.11.2024 17:02
Забараніць грамадзянам згаданых краінаў працаваць у латвійскіх школах прапанавала Нацыянальная асацыяцыя.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Грамадзяне Расіі і Беларусі пакуль змогуць працаваць у школах Латвіі. У аўторак, 12 лістапада, адукацыйная камісія Сейму Латвіі адхіліла прапанову Нацыянальнай асацыяцыі забараніць грамадзянам згаданых краінаў працаваць у школах, паведамляе lsm.lv.

Парламенцкі сакратар Міністэрства адукацыі і культуры Сільвія Аматніецэ ўказала на Канстытуцыю, якая прадугледжвае, што кіраўнікамі і выкладчыкамі навучальных устаноў могуць працаваць людзі, лаяльныя ў дачыненні да латвійскай дзяржавы. Акрамя таго, абавязковым для ўсіх выкладчыкаў з'яўляецца веданне нацыянальнай мовы, што павінна быць пацверджана сертыфікатам вышэйшага ўзроўню.

Лідар правацэнтрысцкай фракцыі «Новае адзінства» Эдмундс Юрэвічс заявіў, што юрыдычна немагчыма падтрымаць такі праект і заклікаў даць яго пад ацэнку камісіі Сейма па адукацыі, культуры і навуцы.

6 чэрвеня бягучага года Сейм прыняў прапанову «Нацыянальнай асацыяцыі» змяніць патрабаванні да настаўнікаў, забараніўшы грамадзянам Расіі і Беларусі працаваць у школах Латвіі. На думку апазіцыйных дэпутатаў, недапушчальна, каб «маладое пакаленне Латвіі выхоўвалі і навучалі грамадзяне краін-агрэсараў».

Паводле звестак Міністэрства адукацыі і навукі, у школах Латвіі працуе 198 грамадзян Расіі і Беларусі.

аз