Беларуская Служба

16 лістапада ў Мінску пачынаюць судзіць журналістку Вольгу Радзівонаву

16.11.2024 11:55
Вольгу Радзівонаву вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару.
 .
Вольга Радзівонава.facebook.com

Ёй пагражае да 6 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі. Весці працэс будзе суддзя Вера Галаўкова.

Вольгу Радзівонаву абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:

  •     частак 1 і 2 артыкула 367 «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў;
  •     артыкула 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» — караецца арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу;
  •     часткі 1 артыкула 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» — караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін;
  •     часткі 1 артыкула 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — караецца штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.


Журналістку Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.

Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

30 кастрычніка 2024 года праваабарончая супольнасць прызнала Вольгу Радзівонаву палітычнай зняволенай.

У Беларусі цяпер у зняволенні цяпер 36 супрацоўнікі медыя.

Беларуская асацыяцыя журналістаў/вх