У рэгіёнах Беларусі фіксуецца больш фактаў пераследу, чым у Мінску. Так, самай рэпрэсіўнай вобласцю з'яўляецца Гомельская — мінімум 337 чалавек былі асуджаныя ў адміністрацыйным парадку. Толькі ў Рэчыцы былі асуджаныя не менш за 98 чалавек - паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
На другім месцы — Брэсцкая вобласць. Там адбыліся мінімум 278 судоў, большасць спраў разглядалася ў Брэсце. Менавіта там судзяць тых, каго затрымліваюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Апроч гэтага, масава судзяць і жыхароў Баранавіч — 56 выпадкаў.
Таксама шмат людзей судзяць у Барысаве, Ваўкавыску, Глыбокім, Добрушы, Жлобіне, Лепелі, Мазыры, Наваполацку, Оршы, Пінску і іншых гарадах.
Агулам за апошнія два з паловай месяцы праваабаронцы зафіксавалі 1 452 факты рэпрэсій (затрыманні, ператрусы, адміністрацыйныя суды і г.д.).
Паводле ПЦ "Вясна"
нг