Беларуская Служба

Ідэолагі атрымалі ўказанні ад Адміністрацыі Лукашэнкі

20.11.2024 09:07
Ідэолагам раздалі метадычкі аб тым, як пераканаць беларусаў галасаваць за Лукашэнку.
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

Напярэдадні прызначаных на студзень прэзідэнцкіх выбараў улады разгарнулі актыўную прапагандысцкую кампанію - і гэта не толькі флэшмоб «Трэба!», паведамляе «Люстэрка».

Ідэалагічны апарат у новай метадычцы атрымаў ад Адміністрацыі Лукашэнкі падрабязныя інструкцыі, як трэба пераконваць беларусаў у неабходнасці «абраць» палітыка на сёмы тэрмін.

Дакумент дэманструе, што прапагандысты робяць стаўку на звыклыя маніпуляцыі: стварэнне ілюзіі народнай падтрымкі, перабольшванне дасягненняў і запалохванне «правакацыямі».

Тэзісы з гэтай метадычкі будуць распаўсюджваць сярод чыноўнікаў, работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў, вайскоўцаў і сілавікоў, медыкаў, настаўнікаў і іншых бюджэтнікаў на абавязковых «днях інфармавання».

яс