Беларуская Служба

15 месяцаў калоніі за «абразу» Лукашэнкі падчас званка ў банк

21.11.2024 11:45
Здзейсненую па тэлефоне абразу суд палічыў публічнай, бо яна была нанесена ў прысутнасці супрацоўніка кантакт-цэнтра «Беларусбанка».
Здымак мае ілюстрацыйны характарPexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд у Віцебску прызнаў 20-гадовага грамадзяніна Віцебска  вінаватым у публічнай абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на падставе ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 3 месяцы з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле пракуратуры горада Віцебска, у чэрвені грамадзянін А. вырашыў пакласці грошы праз інфакіёск, але ў яго не атрымалася ажыццявіць запланаваную аперацыю. Раззлаваны мужчына, вярнуўся дадому і патэлефанаваў супрацоўніку кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк». Верагодна падчас гутаркі негатыўна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамляе прокуратура, у судовым паседжанні грамадзянін А. прызнаў сябе вінаватым цалкам, патлумачыўшы свае дзеянні тым, што ён знаходзіўся ў моцным эмацыйным стане.

Здзейсненую па тэлефоне абразу суд палічыў публічнай, паколькі яна была нанесена ў прысутнасці старонняга чалавека, то бок супрацоўніка кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк», які пасля давёў дадзеную інфармацыю да іншых асоб, у тым ліку кіраўніцтва.

На падставе ч.1 арт.46-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыменена спецыяльная канфіскацыя ў даход дзяржавы мабільнага тэлефона, які належыць прысуджанаму, як сродкі ўчынення злачынства, паведаміла пракуратура ў Віцебску.

аз

Фонд BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў

19.11.2024 18:19
Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.