22 кастрычніка прарэжымны Тэлаграм-канал апублікаваў відэа, на якім Ігар Ільяш кажа, што яго затрымалі за інтэрв'ю СМІ, якое прызнанае ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паведамлялася, што Ігар утрымліваецца ў СІЗА №1, што дазваляе выказаць здагадку, што супраць яго была распачатая крымінальная справа (інкрымінаваны артыкул на дадзены момант невядомы).
«Сапраўднай падставай для крымінальнага пераследу Ігара Ільяша з'яўляюцца палітычныя матывы, накіраваныя на спыненне або змяненне характару яго публічнай дзейнасці», - напісалі ў сумеснай заяве праваабарончыя арганізацыі, у ліку якіх «Вясна», Беларускі ПЭН, Беларуская асацыяцыя журналістаў і іншыя.
Жонка Ігара - палітзняволеная, журналістка Кацярына Бахвалава (Андрэева).
вс