Беларуская Служба

УСУ перанакіроўваюць «шахеды» у РФ і Беларусь — Le Monde

28.11.2024 11:03
Эксперты доўга не маглі патлумачыць, чаму расійскія «шахеды» раптам сталі рэгулярна прылятаць у Беларусь.
Dron Shahed - zdjęcie ilustracyjne
Dron Shahed - zdjęcie ilustracyjneFoto: shutterstock/Anelo

Журналісты французскага выдання Le Monde называюць прычыну, піша Reform.news.

Украінскія вайскоўцы навучыліся падмяняць каардынаты расійскіх «шахедаў» і перанакіроўваць іх у Расію ці Беларусь. Гэтым тлумачацца прылёты дронаў у Беларусь, паведамляе Le Monde.

Так, 26 лістапада Расія правяла адну з самых масіраваных нападаў па Украіне з выкарыстаннем 188 «шахедаў». УСУ заяўлялі, што 76 дронаў былі знішчаныя кінетычнымі сродкамі (знішчальнікі, верталёты, ЗРК), а яшчэ 95 былі адцягнутыя ад сваіх мэт з дапамогай падробкі спадарожнікавых каардынат, якія выкарыстоўваюцца дронамі.

Маніторынгавая група "Беларускі Гаюн" паведамляла пра прылёт у Беларусь 17 «шахедаў» у ноч на 26 лістапада.

Генштаб УСУ раней заяўляў, што для барацьбы з расійскімі беспілотнікамі выкарыстоўваюцца сродкі радыёэлектроннай барацьбы, у тым ліку ўжываецца так званы спуфінг — замена каардынат спадарожнікавай навігацыі GPS. Пабочным эфектам спуфінгу з'яўляецца парушэнне ў сістэме дакладнага часу, якую выкарыстоўваюць мабільныя тэлефоны ў рэжыме аўтаматычнага ўдакладнення часу. Украінцаў папярэджвалі, што падчас паветраных нападаў Расіі праца сістэм спадарожнікавай навігацыі можа парушацца.

вх