Дзяржаўнае прадпрыемства «Гомельаблгаз» звярнулася ў Гомельскі аблвыканкам з просьбай пасадзейнічаць у пагашэнні даўгоў за спажыванне газу мясцовымі сельгаспрадпрыемствамі. Ліст да першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Петражыцкага, датаваны канцом кастрычніка 2024 года, перадаў Флагштоку аб'яднанне BelPol.
У «Гомельаблгаз» зазначаюць, што спажыўцам-гаспадаркам Гомельскай вобласці неабходна пагасіць запазычанасць як мінімум з 2019 г. у суме 33 млн рублёў ці амаль 10 млн долараў.
Як адзначаецца ў лісце, асноўны прырост запазычанасці дапусцілі два спажыўцы: КСУП «Цяплічнае» (амаль 14 млн рублёў) і ААТ «Птушкафабрыка «Світанак» (больш за 9,5 млн рублёў), а таксама «Саўгас камбінат «Сож», СГЦ «Зарэчча» и СУП «Андрееўка».
яс