Парламент вырашыў не ўводзіць з 1 верасня 2025 года забароны працаваць педагогамі і журналістамі грамадзянам Расіі і Беларусі. Такіх зменаў жадала апазіцыйнае Нацыянальнае аб’яднанне, піша Delfi.
Таксама Сейм адхіліў праект рашэння Нацыянальнага аб'яднання «Аб неадкладных дзеяннях у звязку са зніжэннем колькасці латышоў у Латвіі і ўездзе грамадзянаў трэціх краінаў». Праект прадугледжваў, што да 1 траўня грамадзянам трэціх краінаў выдадуць доўгатэрміновыя візы і віды на жыхарства ды анулюць гэтыя дакументы тым, перабыванне каго некрытычнае для функцыянавання асобных галінаў народнай гаспадаркі Латвіі.
Белсат/яс