У бюлетэні, апроч іншага, прапісалі забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня.
Нагадаем, у 2020 годзе многія беларусы фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі іх на альтэрнатыўную платформу падліку галасоў. У сакавіку 2023 года набыў моц абноўлены Выбарчы кодэкс, у ліку навацый — забарона на здымку запоўненых бюлетэняў для галасавання.
Юрысты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пракаментавалі ўнясенне забароны ў выбарчы бюлетэнь:
«Адлюстраванне забаронаў можа паказваць на запалохванне выбаршчыкаў, бо дзяржава, у дадатак да плакатаў з правамі і абавязкамі на выбарчым участку, дадаткова размяшчае забароны на бюлетэнях, каб выбаршчык дакладна не забыўся пра тое, што яму рабіць нельга».
Для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Аляксандра Лукашэнку, Сяргея Сыранкова, Аляксандра Хіжняка, Алега Гайдукевіча і Ганну Канапацкую.
Выбары прызначаныя на — 26 студзеня 2025 года.
Паводле spring96.org/вх