Завочны судовы працэс праходзіць у Менскім гарадскім судзе.
Да 2021 года Слава Камісарэнка жыў у Расіі.
Крымінальную справу супраць стэндапера ў рамках «пецвытворчасці» СК Беларусі пачаў у жніўні 2024 года — за выступы, у якіх Камісаранка жартаваў пра Лукашэнку.
«Дзякуй, што ёсць магчымасць дыстанцыйна вырашыць пытанні», — так комік пракаментаваў у сваіх сацсетках пачатак спецвытворчасці.
Магчымасць судзіць беларусаў завочна ўлады РБ увялі ў ліпені 2022 года. З таго часу, паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», завочна былі асуджаныя больш за 110 чалавек.
Напрыклад, цяпер у Мінгарсудзе ідзе завочны працэс супраць эканаміста і адміністрацыйнага дырэктара даследчага цэнтра BEROC Паўла Данэйку.
вх