Беларуская Служба

БАЖ пачаў маніторынг прарасійскай і антызаходняй прапаганды ў дзяржаўных тэлевізійных СМІ Беларусі

08.01.2025 18:34
Маніторынг праводзіцца ў перыяд так званых прэзідэнцкіх выбараў-2025.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStockSnap/pixabay.com

Беларуская асацыяцыя журналістаў пачала маніторынг прарасійскай і антызаходняй прапаганды ў дзяржаўных тэлевізійных СМІ Беларусі. 

Асноўная мэта маніторынгу — пацвердзіць ці абвергнуць тэзіс пра тое, што ў перыяд так званых прэзідэнцкіх выбараў-2025 вядучыя дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі фарміруюць медыйную карціну пад уплывам ідэй «рускага свету» і інтэграцыйнай ды антызаходняй прапаганды. 

Маніторынг праводзіцца ў перыяд так званых прэзідэнцкіх выбараў-2025, аднак не з’яўляецца маніторынгам выбарчай кампаніі, якія раней праводзіў БАЖ. Няма сэнсу вымяраць, колькі часу і плошчы розныя медыі аддаюць палітычным сілам, з улікам жорсткага падаўлення апазіцыі ў краіне і адсутнасці выбару як такога, паведамляе арганізацыя. 

БАЖ цікавіць, якую палітыку праводзяць у гэты перыяд беларускія дзяржаўныя тэлеканалы і ступень прарасійскай ды антызаходняй прапаганды ў іх падчас «гарачага» перыяду выбарчай кампаніі. 

Падобнае даследаванне асацыяцыя праводзіла ў лютым 2024 года - тады яно было прымеркаванае да так званых выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў. Чарговае даследаванне дазволіць параўнаць вынікі і вызначыць тэндэнцыі ў вяшчанні даследаваных дзяржаўных тэлеканалаў. 

Перыяд маніторынгу — з 01.01 па 31.01.2025 года ўключна.

вс