Паводле інфармацыі маніторынгавага парталу «Беларускі Гаюн», у снежні сітуацыя з расійскім ваенным кантынгентам у Беларусі не змянілася. Узброеныя сілы (УС) РФ працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:
Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бакоў») і «Зяброўка» — прыкладна 530 чалавек.
Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.
313-я ваенная пракуратура гарнізона і 484-ы ваенны следчы аддзел - каля 20 чалавек.
На дадзены момант «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, на 2000 чалавек.
Акрамя гэтага, нядаўна BELPOL паведаміў, што ў 2025 г. на тэрыторыі 1405-й базы артылерыйскіх боепрыпасаў (в/ч 42707, н.п. Вялікая Гарожа, Асіповіцкі р-н) будуецца расійскі ваенны аб'ект, які будзе ўключаць «збудаванні для размяшчэння асабовага складу і аўтатранспартнай тэхнікі». Прычына будаўніцтва аб'екта пакуль невядомая.
Крыніца: Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project/юл