Беларуская Служба

«Яна стала рэзультатыўным снайперам». Вядомыя абставіны гібелі беларускі Марыі Зайцавай пад Пакроўскам

18.01.2025 15:15
Некралог на гібель Марыі Зайцавай, беларускі, якая ваявала на баку Украіны, апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook Руслан Мірашнічэнка — камандзір 2-га міжнароднага легіёна Узброеных сіл Украіны.
        17  2024 .
Беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава загінула пад Бахмутам 17 студзеня 2024 года.Фота з адкрытых крыніц.

Беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава загінула пад Пакроўскам 17 студзеня. Ёй толькі споўнілася 24 гады.

«Мозг рве на часткі… Не магу маўчаць, і я не магу сказаць больш, чым можна», — напісаў Руслан Мірашнічэнка — камандзір 2-га міжнароднага легіёна Узброеных сіл Украіны. —  

Сёння ноччу пад Пакроўскам [тлумачэнне Флагштока: горад Данецкай вобласці Украіны, за які цяпер вядуцца баі] яна папрацавала добра, але арта (расійская артылерыя, — рэд.) робіць сваё. Узгадайце Марыю сёння. Памаўчым… Яна аддала жыццё за нашу і вашу Свабоду. За вольную Беларусь і вольную Украіну. Моцная дзяўчына воін. Гонар!».

У легіёне Марыя Зайцава апынулася з першых дзён яго фармавання. З 2022 года Марыя працавала ў медпункце, але казала, што гэта не яе і што яна мусіць быць у акопе з хлопцамі.

У 2023 годзе на ўсходнім фронце, аказваючы дапамогу ўкраінскім байцам, Марыя атрымала раненне.

Пасля рэабілітацыі, прайшоўшы навучанне і трэніроўкі на працягу некалькіх месяцаў, Зайцава стала рэзультатыўным снайперам.

На дадзены момант цела загінуўшай знаходзіцца ў зоне абстрэлу пад Пакроўскам.

У жніўні 2020 года Марыя ўдзельнічала ў пратэстах у Мінску, яна была параненая і доўга аднаўлялася,  атрымлівала медыцынскую дапамогу ў Чэхіі.

Пасля 24 лютага 2022 Марыя спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валанцёрка, пасля паехала ваяваць сама. 

Паводле t.me/flagshtok/вх