Па стане на 20 студзеня 2025 году праваабаронцам вядома не менш чым пра 282 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Сярод іх 81 чалавек у цяжкім стане здароўя; 35 пажылых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем); 30 шматдзетных маці і бацькоў; восем чалавек з інваліднасцю; 12 чалавек з ментальнымі разладамі; вядома пра як мінімум 10 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.
Найстарэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.
вс