Беларуская Служба

Зянон Пазняк захапіўся прамовай новага прэзідэнта ЗША

21.01.2025 08:25
Беларускі палітык паверыў Трампу ў ягоныя абяцанні і спадзяецца, што «вецер здаровай свабоды і нармальнасці для людзей і дойдзе да Беларусі».
Зянон ПазьнякФота: Я. Іванюк

Зянон Пазняк, лідар руху «Вольная Беларусь», праслухаўшы інаўгурацыйны выступ прэзідэнта Дональда Трампа, напісаў у Фэйсбук: «гэта самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць».

Беларускі палітык нагадаў, што ў час першай кадэнцыі ён казаў, што Трамп (побач з Рэйганам) -- гэта лепшы прэзідэнт Амерыкі за сто гадоў.

Зянон Пазняк верыць, што Трамп «пачынае «рэвалюцыю здаровага сэнсу», пакладзе канец нэарасізму, справакаванаму безадказнымі палітыкамі, спыніць распаўсюд фальшывых расавых «тэорый» на глебе нянавісці, верне адукацыю да нармальнасці, спыніць сексуальнае разбэшчванне дзяцей у амерыканскіх школах і збочаную паранойю пра шматполавае чалавецтва, дзе ёсць толькі створаныя Богам мужчына і жанчына.

Шмат разумнага і здаровага сказаў Прэзідэнт Трамп у сваім простым выступе. Беражы Бог Амерыку! Можа, адтуль зноў павее вецер здаровай свабоды і нармальнасці для людзей і дойдзе, даплыве да нашай дарагой Беларусі», напісаў у Фэйсбук Зянон Пазняк.

яс