Беларуская Служба

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прапануе новае свята – Дзень Нязломнасці

31.01.2025 14:56
З такім заклікам выступіў в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павал Баркоўскі.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/CabinetBelarus

«Шаноўныя беларусы і беларускі! Запрашаю падтрымаць нашую новую ініцыятыву па абнаўленні календара беларускіх свят – і пачаць разам з намі адзначаць дату 2 лютага як Дзень Нязломнасці, гаворыцца ў заяве на старонцы Кабінету.

Дзень Нязломнасці прысвечаны памяці беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага – гэта яго дзень нараджэння. І таксама гэтая дата нагадвае пра подзвіг многіх беларусаў і беларусак, якія аддалі шмат сіл, каб зрабіць краіну свабоднай і шчаслівай. Не заўсёды іх шлях прыводзіў да перамогі, але яны змагаліся, нягледзячы ні на што, зазначыў Павал Баркоўскі.

Кабінет заклікаў беларусаў у гэты дзень пісаць на сваіх старонках у сацсетках пра сучасных герояў – актывістаў, валанцёраў, палітвязняў, якія змагаюцца за свабодную Беларусь, і прысвяціць гэтыя матэрыялы новаму святу; пра постаць Кастуся Каліноўскага; пра выбітных асоб мінулага і сучаснасці, чые каштоўнасці і ідэі важныя для захавання мовы, культуры і беларускай ідэнтычнасці.

«Далучайцеся! Разам мы робім гісторыю!», гаворыцца ў адозве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Крыніца: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі