Альгерд Бахарэвіч – беларускі пісьменнік, перакладчык. Працаваў настаўнікам, журналістам, апошнія гады стала займаецца літаратурнай працай. Быў адным са стваральнікаў і лідарам панк-гурту «Правакацыя», актыўным удзельнікам моладзевага творчага руху «Бум-Бам-Літ», сябра літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK».
Пісаць пачаў яшчэ школьнікам. Цяпер ён — аўтар шматлікіх кніг прозы. Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэшскую, украінскую, балгарскую, славенскую мовы. Для свайго рамана «Сабакі Еўропы» ён стварыў штучную мову бальбута.
На Радыё Свабода можна прачытаць інтэрв'ю Альгерда пра сэнс быцця і любімую працу, аўдыяверсію кнігі «Сабакі Еўропы» можна паслухаць у Аўдыятэцы Беларускага ПЭНа, а на Litradio можна пазнаёміцца з падкастам «Адкуль бяруцца кнігі» з удзелам Альгерда Бахарэвіча.
Крыніца: Беларускі ПЭН/юл