Беларуская Служба

У Беларусі адмовілі ў памілаванні 28 палітвязням

05.02.2025 08:14
Апошняе памілаванне групы палітвязняў (восем чалавек) адбылося 24 студзеня, напярэдадні «выбараў».
Ілюстрацыйны здымакВясна / Правы чалавека ў Беларусі/https://t.me/viasna96

У Беларусі адмовілі ў памілаванні 28 палітвязням. Пра гэта ў эфіры БТ паведаміў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, агулам камісія, якую ён узначальвае, атрымала 230 заяў »асуджаных за злачынствы экстрэмісцкага характару».

«Па 202 мы далі станоўчае заключэнне і па 28 палічылі, што асобы, якія звярнуліся, не могуць быць амніставаныя», — сказаў Швед.

Апошняе памілаванне групы палітвязняў (восем чалавек) адбылося 24 студзеня, напярэдадні «выбараў».

У Беларусі, паводле падлікаў Правааабраончага цэнтру «Вясна» больш за 1200 палітвязняў.

euroradio.fm/эж