Беларуская Служба

Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца

09.02.2025 14:03
У людзей правяраюць тэлефоны: сярод іншага, сілавікі глядзяць гісторыю пошуку Google.
Беларуская мяжаФота: gpk.gov.by

Праваабаронцам паведамляюць пра ўзмоцнены кантроль і затрыманні на межах Беларусі з Польшчай і Літвой. Як і раней, у людзей правяраюць тэлефоны: сярод іншага, сілавікі глядзяць гісторыю пошуку Google — іх цікавіць, якія пошукавыя запыты пісаў чалавек.

Некалькі дзён таму BYSOL паведамляў пра ўзмоцнены кантроль беларусаў і на выезд, і на ўезд у краіну. «Практыка паглыбленых праверак на мяжы для тых, хто вяртаецца ў Беларусь, ужо нікога не здзіўляе, але мы атрымалі інфармацыю аб тым, што сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі таксама для тых, хто выязджае з краіны».

Вясна/ав