Лявон Вольскі аб'явіў пра вяртанне гурта «Крамбамбуля». З нагоды 10-гадовага юбілею альбома «Чырвоны штраль» у Вільні пройдзе вялікі канцэрт. Ён запланаваны на 31 мая, паведамляе «Еўрарадыё».
«Святкуйма разам!», — заклікаў Вольскі ў сацсетках. Ужо можна набываць білеты.
«Крамбамбуля» была заснавана Лявонам Вольскім ў 2001 годзе ў Мінску. Вядомыя хіты — «Госці», «Турысты». Альбом «Чырвоны штраль» выйшаў у 2015 годзе, ён прысвечаны партызанскай тэматыцы.
вс