Беларуская Служба

Больш за 60% студэнтаў БДУ лічаць дапушчальным аднаполы шлюб

04.03.2025 18:19
Сярод расійскіх студэнтаў гэтыя каштоўнасці лічаць дапушчальнымі адпаведна 35% і 32% апытаных. У той жа час нетрадыцыйная сексуальная арыентацыя з’яўляецца прымальнай для 65,1% беларускіх рэспандэнтаў.
   ,     ,      .         75,8.
Палова расійскіх студэнтаў пагадзілася, што «мужчына павінен займацца кар’ерай, а жанчына — займацца сямейным ачагом». Сярод беларускай моладзі з такім тэзісам не пагадзіліся 75,8%. Cagkan Sayin/Shutterstock

Беларуская моладзь значна больш талерантная за расійскую. Пра гэта euroradio.fm даведалася са зборніка навуковых прац БДУ.

У межах даследавання каштоўнасцяў былі апытаныя студэнты БДУ і адной з расійскіх ВНУ. Вялікай розніцы ў поглядах на працу ці самарэалізацыю не было, а вось па тэме стаўлення да аднаполых стасункаў і шлюбаў сацыёлагаў чакаў сюрпрыз.

«Сярод расійскіх студэнтаў гэтыя каштоўнасці лічаць дапушчальнымі адпаведна 35% і 32% апытаных. У той жа час нетрадыцыйная сексуальная арыентацыя з’яўляецца прымальнай для 65,1% беларускіх рэспандэнтаў, а 61,5% апытаных лічаць дапушчальным аднаполы шлюб», — пішуць аўтары артыкула ў зборніку прац па выніках навуковай канферэнцыі.

Заўважная розніца выявілася і ў гендарных стэрэатыпах. Палова расійскіх студэнтаў пагадзілася, што «мужчына павінен займацца кар’ерай, а жанчына — займацца сямейным ачагом». Сярод беларускай моладзі з такім тэзісам не пагадзіліся 75,8%.

эж