Выдаўцы з Белaрусі Надзея Кандрусевіч і Зміцер Строцаў увайшлі ў шорт-ліст літаратурнай прэміі Prix Voltaire 2025, паведамляе «Позірк».
Адзначаецца, што Надзея Кандрусевіч у 2018 годзе заснавала ў Беларусі выдавецтва «Koska,». Яно спецыялізавалася на выданні дзіцячых кніг скандынаўскіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову. Цяпер «Koska,» не выдае друкаваныя кнігі, Кандрусевіч з 2022 года жыве ў Швецыі. Аднак кнігі прадаюцца анлайн.
Паэт Зміцер Строцаў з 2022 года пражывае ў Германіі. У яго таксама было сваё выдавецтва ў Мінску – «Вінаград», якое ўлады пазбавілі ліцэнзіі. Аўтара 18 кніг вершаў на рускай мове, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, Строцава затрымлівалі ў Беларусі падчас пратэстаў у 2020 годзе, ён адбываў адміністрацыйны арышт.
У Берліне Строцаў заснаваў Hochroth Minsk — платформу для беларускіх і іншых выгнаных пісьменнікаў.
Prix Voltaire - гэта прэмія, якую Міжнародная асацыяцыю выдаўцоў (IPA) уручае выдаўцам, якія выступаюць за свабоду публікацыі і за сваю дзейнасць сутыкнуліся з пагрозамі, пераследам або пазбаўленнем волі.
аз