Палітвязня Міколу Статкевіча трымаюць за кратамі ў рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён, нагадала яго сям’я. Адміністрацыя калоніі ў Глыбокім паставіла яго на ўлік як «схільнага да экстрэмізму».
Жонка палітвязня Марына Адамовіч паведаміла, што апошні раз яна атрымлівала ад яго паведамленне 9 лютага 2023 года.
Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года ў Мінску. Міліцыя спыніла ягоны аўтамабіль, калі ён разам са сваімі паплечнікамі ехаў у цэнтр сталіцы.
У снежні 2021 года Статкевіч быў прагавораны лукашэнкаўскім судом да 14 гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі асаблівага рэжыму.
2 жніўня 2024 года палітыку споўнілася 68 гадоў.
вс