Беларуская Служба

44 крымінальныя справы ўзбудзіў КДК за фінансаванне «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці»

23.04.2025 14:45
Паводле КДК былі ўстаноўленыя амаль 1,5 тысячы грамадзян, якія праз Facebook пералічвалі сродкі на карысць  «экстрэмісцкіх фармаванняў».
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі завёў 44 крымінальныя справы за фінансаванне «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці», пра гэта на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі паведаміў старшыня КДК Васіль Герасімаў.



Старшыня КДК заявіў, што  «асноўныя намаганні ў сферы спынення каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці былі сканцэнтраваны на аналізе абароту крыптавалютаў і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сістэм і сацсетак», паведамляе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Паводле яго, у 2024 годзе органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю былі выяўленыя 2,7 тысячы крыптавалютных трансакцый, звязаных з фінансаваннем  «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці». Узбуджаны 44 крымінальныя справы.



Таксама, паводле КДК, ва ўзаемадзеянні з органамі дзяржаўнай бяспекі ўстаноўлены 1 445 грамадзян, якія з выкарыстаннем плацежнага сэрвісу сацыяльнай сеткі Facebook пералічвалі грашовыя сродкі на карысць  «экстрэмісцкіх фармаванняў». Акрамя таго, у 2024 годзе выяўлены 34 злачынствы эканамічнага характару, учыненыя датычнымі да  «дэструктыўнай дзейнасці» грамадзянамі.

аз