Новы прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наведаў Польшчу. Гэта першы афіцыйны замежны візіт новага літоўскага кіраўніка. У Варшаве ён сустрэўся з прэзідэнтам Анджэем Дудам, прэм'ерам Матэвушам Маравецкім, спікерамі Сейма і Сената, а таксама старшынём кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраславам Качыньскім.
У Варшаве Гітанас Наўседа абмяркоўваў пытанні двухбаковых і трансатлантычных адносін. Гаворка ідзе, між іншым, пра польска-літоўскую супрацу і рэгіянальную супрацу ў рамках краін усходняга фланга НАТО і ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.
Размовы датычылі сумесных інфраструктурных праектаў, у тым ліку аўтадарогі Via Carpatia і чыгуначнага шляху Rail Baltica, а таксама энергетычных праектаў.
Закраналіся таксама пытанні, звязаныя з правамі нацыянальных меншасцяў. У Варшаве Гітанас Наўседа сустрэўся з прадстаўнікамі літоўскай абшчыны.
Паводле Канцылярыі прэзідэнта Літвы, візіт Гітанаса Науседы ў Варшаве пацвярджае, што Літва і Польшча, гэта не толькі бліжэйшыя суседзі, але таксама блізкія саюзнікі.
аз