Беларуская Служба

Польская армія рaмантуе танкi Т-72

22.07.2019 13:12
Рамонт рэалізуюць прадпрыемствы польскай ваеннай прамысловасьці ў 2019-2025 гадах.
    -72.
Польская армія рэмантуе танкі Т-72.PAP/Andrzej Grygiel

Міністр нацыянальнай абароны адзначыў, што падпісанне кантракту на рамонт танкаў Т-72 – гэта важны момант у працэсе мадэрнізацыі арміі.

Падчас цырымоніі падпісання кантракту на прадпрыемстве „Bumar-Łabędy” у Глівіцах (Gliwice) на поўдні Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) падкрэсліў што, танкі атрымаюць сучаснае абсталяванне.

Марыюш Блашчак: Дзякуючы рамонту і мадыфікацыі танкі будуць абсталяваныя сучаснай тэхнікай, у тым ліку, сучаснымі навігацыйнымі і наводнымі прыладамі, а таксама сучаснай лічбавай сувяззю. Апрача таго адбудзецца іх агульны грунтоўны рамонт.

Мінабароны заявіла, што кантракт на суму 1 мільярд 750 мільёнаў злотых (амаль 410 мільёнаў 800 тысяч еўра) прадугледжвае рэалізацыю паслугі мадэрнізацыі польскай ваеннай галіной у 2019-2025 гадах.

аз