Беларуская Служба

Урад Польшчы заахвочвае інвеставаць у аднаўляльныя крыніцы энергіі

23.07.2019 14:32
Міністр энергетыкі паведаміў, што праграма ’’Мая электрычнасць’’ – гэта адказ на патрэбы жыхароў Польшчы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Alberto Masnovo

Міністр энергетыкі Кшыштаф Тхужэўскі заахвочвае прыняць удзел ва ўрадавай праграме ’’Мая электрычнасць’’. На супольнай канферэнцыі з прэм’ерам і міністрам навакольнага асяроддзя Тхужэўскі звярнуў увагу на карысныя наступствы пераходу на сонечную энергію.

Міністр энергетыкі Кшыштаф Тхужэўскі  паведаміў, што праграма ’’Мая электрычнасць’’ – гэта адказ на патрэбы жыхароў Польшчы.

’’Сонечная энергетыка паслужыць усім, але перадусім яна дапаможа тым, хто адважыцца на такія інвестыцыі. Тыя хто далучыцца да праграмы, будуць атрымліваць рахункі за электраэнергію таннейшыя нават на 20-25%’’.

У рамках урадавай праграмы ’’Мая электрычнасць’’ урад будзе дафінансіраваць інвестыцыі хатніх гаспадарак у сонечную энергетыку. На падтрымку могуць разлічваць сонечныя ўстаноўкі моцай ад 2 да 10 кВт. Бюджэт праграмы, гэта 1 млрд злотых (прыкладна 225 млн еўра).

IAR/эж