Намеснік прэм'ера, міністр навукі і вышэйшай адукацыі лічыць, што рэакцыя паліцыі на акты гвалту, да якіх дайшло падчас суботняга „Машу роўнасці” у Беластоку, была адэкватная.
Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) падкрэсліў, што гарадскія ўлады, выдаючы згоду на правядзенне дэманстрацыі, павінны былі ўлічваць магчымыя беспарадкі.
- Улады ўсіх гарадоў, асабліва Беластоку, дзе асяроддзе футбольных заўзятараў вельмі актыўнае, павінны разумець, што выдаючы згоду на правядзенне гэткай падзеі, як „Марш роўнасці” і суправаджаючых яго контрманіфестацыяў, трэба браць пад увагу акты варожасці.
Яраслаў Говін таксама пракаментаваў пратэст левых сілаў запланаваны на бліжэйшую нядзелю. Лідары апазіцыйнай партыі „Саюз левых дэмакратычных сілаў” і Партыі „Разам” арганізуюць у Беластоку дэманстрацыю ў адказ на падзеі, якія адбыліся ў гэтым горадзе 20 ліпеня.
- Такія справы, як азначэнне сям’і і сужонства - вельмі важныя, паколькі закранаюць асноўныя маральныя каштоўнасці. Аднак лепш, каб мы-палітыкі іх не чапалі. Таму я лічу, што дзеянні левых сілаў – гэта цынічнае выкарыстоўванне маральнай дылемы.
Арганізатары нядзельнай акцыі пратэсту паведамляюць, што гэта „супраціў у дачыненні да нецярпімасці, дыскрымінацыі і гвалту ў грамадскім жыцці”.
аз