Беларуская Служба

У працах Савета бясьпекі Польшча ўзмацніла міжнароднае права

04.08.2019 09:24
Пра задаволенасць удзелам Польшчы ў працах Савету казаў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.
Яцэк ЧапутовічPAP/Paweł Supernak

У працах Савета бясьпекі Польшча ўзмацніла міжнароднае права. Пра задаволенасць удзелам Польшчы ў працах Савету казаў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Важнымі ён назваў асабліва ініцыятывы, якія вядуць да ўзмацнення міжнароднага права.

Акрамя таго, паводле міністра, дзякуючы ўдзелу ў розных працах Савета Бясьпекі Польшча палепшыла адносіны з многімі партнёрамі. У гэтым кантэксце ён назваў, між іншым, супрацу з ЗША. 

- Мы паглыбілі адносіны з нашымі партнёрамі ў Савеце бясьпекі. Таксама мы ўдзельнічаем у справах, далёкіх ад нашых межаў, як сітуацыя на Блізкім Усходзе. Таксама мы ўзначальваем камітэт санкцый Савета Бясьпекі па справах Ірану, Судану і Паўднёвага Судану.

У кантэксце гэтых прац міністар Чапутовіч казаў пра паляпшэнне стасункаў з ЗША. таксама ён адзначыў станоўчыя змены ў кантактах з Нямеччынай.