Беларуская Служба

Юбілейны аўкцыён пародзістых коней адбываецца ў Янаве Падляскім

11.08.2019 09:30
У гэтым годзе ўпершыню свае ўзнагароды прызнала Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі.
Pride of Poland
Pride of PolandPAP/Wojtek Jargiło

Юбілейны, 50-ты аўкцыён пародзістых коней адбываецца на заводзе конегадоўлі ў Янаве Падляскім на ўсходзе Польшчы. На продаж выстаўлены 21 арабскі конь. У сваю чаргу падчас паказаў гасцям прадстаўлены больш за сто коней, як з дзяржаўных, так і прыватных гадоўляў.

Польская конегадоўля мае багатую і слаўную традыцыю. Коней з Польшчы набываюць купцы з розных куткоў свету. На паказы прыехала шмат чалавек. У гэтым годзе ўпершыню свае ўзнагароды прызнала Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі.

Па словах міністра сельскай гаспадаркі Яна Арданоўскага, гэта ўзнагароды для прыватных конегадоўцаў, каб заахвоціць іх супернічаць з дзяржаўнымі конезаводамі. Мерапрыемства ў Янаве Падляскім працягнецца да аўторку. Патранат над ім узяў на сябе прэзідэнт Анджэй Дуда.

ІАР/нг