Беларуская Служба

За атручанне шчанюкоў мужчыне пагражае да 5 гадоў турэмнага зняволення

11.08.2019 14:06
Уладальніку сабак можа быць прад’яўлена абвінавачанне ў асабліва жорсткім абыходжанні з жывёлай.
Ілюстрацыйны здымакPixabay.com/CC0 Creative Commons/aliciasmit

Польская паліцыя высветліла месцазнаходжанне мужчыны, які падазраецца ў тым, што атруціў і выкінуў чатырох малых шчанюкоў. Паліцэйскія з Аляксандрава Лудзкага атрымалі інфармацыю пра справы з ананімнай крыніцы.

Сабакі, якія верагодней за ўсё нарадзіліся разам з атручанымі шчанюкамі, былі знойдзеныя на прыватным панадворку. Паліцыя знайшла двух шчанюкоў і сучку, якія былі адвезеныя ў ветэрынарную клініку. Уладальнік адмовіўся ад права ўласнасці на сабак, што дазволіць хутка знайсці ім новы дом.

На месца быў выкліканы ветэрынар, былі ўзятыя пробы на аналіз. Уладальніку сабак можа быць прад’яўлена абвінавачанне ў асабліва жорсткім абыходжанні з жывёлай. Мужчына прызнаўся, што атручаныя шчанюкі былі яго.
За жорсткае абыходжанне з жывёлай пагражае да трох гады пазбаўлення свабоды, за катаванне – да пяці гадоў турмы.

ІАР ПР/нг