Беларуская Служба

Сапёры паднялі бомбу часоў вайны з дна Одэру

11.08.2019 15:38
Перад акцыяй неабходна было эвакуяваць амаль 400 жыхароў мясцовых дамоў.
Ілюстрацыйны здымакPixabay.com/CC0 Creative Commons

Польскія сапёры абясшкодзілі бомбу, якая была знойдзеная на дне ракі Одэр у мясцовасці Глогаў (Głógów)на захадзе Польшчы. Снарад ляжаў у рацэ з часоў Другой сусветнай вайны.

Сапёры працавалі з 12-ай гадзіны. Перад акцыяй неабходна было эвакуяваць амаль 400 жыхароў мясцовых дамоў. Жыхары ўжо бяспечна вярнуліся ў свае кватэры. На нейкі час быў таксама перакрыты мясцовы мост праз Одэр.

ІАР ПР/нг