Беларуская Служба

Аўкцыён пародзістых коней у Янаве Падляскім закончыўся поспехам

12.08.2019 14:02
Падчас аўкцыёну Pride of Poland былі прададзеныя 14 з 20 коней за агульную суму 1 мільён 396 тысяч еўра.
Ka .
Kабылa Галерыда. PAP/Wojtek Jargiło

Падчас аўкцыёну Pride of Poland, які ў нядзелю прайшоў на заводзе конегадоўлі ў Янаве Падляскім (Janów Podlaski) на ўсходзе Польшчы, былі прададзеныя 14 з 20 коней за агульную суму 1 мільён 396 тысяч еўра.

Паводле міністра сельскай гаспадаркі Яна Кшыштафа Арданоўскага (Jan Krzysztof Ardanowski), сёлетні аўкцыён пародзістых коней прайшоў вельмі паспяхова.

Як чэмпіянат, так і аўкцыён – гэта поспех польскай гадоўлі арабскіх коней. Думаю, што ўсе, якія распаўсюджвалі ў свеце несапраўдную інфармацыю пра тое, што завод конегадоўлі ў Янаве Падляскім банкрутуе павінны папрасіць прабачэння за свае хлусні”.

Найбольшая цана была дасягнутая за кабылу Галерыда (Galerida) з заводу конегадоўлі ў Міхалаве (Michałów) у Свентакшыскім ваяводстве, за якую пакупнік заплаціў 400 тысяч еўра. Наступную максімальную цану дасягнула кабыла Патэнтіля (Potentilla) з Янава Падляскага. Дзве іншыя кабылы былі прададзеныя за больш за 120 000 еўра.

Мінулагодні вынік аўкцыёну Pride of Poland быў значна горшым.

аз