Віцэ-прэм'ер Яцэк Сасін (Jacek Sasin) заявіў, што ў бліжэйшыя дні кіроўная партыя „Права і справядлівасць” апублікуе выбарчыя спісы на восеньскія парламенцкія выбары.
Фармальна выбарчая кампанія пачалася пасля апублікавання ўказу прэзідэнта ва ўрадавым выданні (Dziennik Ustaw), што адбылося ў апошнюю пятніцу.
Віцэ-прэм’ер Яцэк Сасін заявіў, што „Права і справядлівасць” выбрала ўжо свой выбарчы камітэт і цяпер чакае яго рэгістрацыі.
„Тэрмін вырабаў быў ужо аб’вешчаны. Указ прэзідэнта па гэтай справе - апублікаваны. Палітычны камітэт партыі „Права і справядлівасць” вылучыў Выбарчы камітэт, пра што была паінфармаваная Дзяржаўная выбарчая камісія. Рэгістрацыя камітэту адбудзецца ў бліжэйшым часе. Тады будуць агучаныя таксама выбарчыя спісы. Спісы ўжо гатовыя, але мы прытрымліваемся адпаведнай чарговасці”, - заявіў Яцэк Сасін.
У адпаведнасці з рашэннем прэзідэнта Анджэя Дуды, парламенцкія выбары ў Польшчы адбудуцца 13 кастрычніка.
аз