Беларуская Служба

Польшча рыхтуецца да сотай гадавіны Сілезскага паўстання

13.08.2019 12:31
У першыню ў гісторыі Інстытут нацыянальна памяці Польшчы арганізоўвае памятную ўрачыстасць па-за межамі Польшчы.
I powstanie śląskie. I kompania 1 batalionu Straży Granicznej, rok 1919
I powstanie śląskie. I kompania 1 batalionu Straży Granicznej, rok 1919Narodowe Archiwum Cyfrowe

Аддзел Інстытуту нацыянальнай памяці ў сталіцы Сілезіі горадзе Катавіцы падлічыў, што на аднаўленне месцаў памяці сілезскіх паўстанцаў трэба выдаткаваць каля 420 тысяч долараў.

У Сілезскім ваяводстве працягваюцца ўрачыстасці, звязаныя з сотай гадавінай пачатку Першага Сілезскага паўстання. Ян Квасьневіч з Катавіцкага аддзелу ІНП удакладніў, на што ў першую чаргу звяртаецца ўвага.

’’Перад усім мы займаемся самымі занядбанымі магіламі сілезскім паўстанцаў, бо менавіта гэтыя магілы першыя знікаюць з публічнай прасторы. Часцяком гэтыя клады не адпавядаюць уласціваму годнаму захаванню памяці.’’

У чацвер, 14 жніўня адбудзецца памятная ўрачыстасць, прысвечаная месцу пачатку Першага Сілезскага паўстання. Мерапрыемства адбудзецца ў Пятровіцах каля Карвіны, на тэрыторыі Чэхіі. У першыню ў гісторыі Інстытут нацыянальна памяці Польшчы арганізоўвае памятную ўрачыстасць па-за межамі Польшчы.

IAR/эж