Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прызначыў новага міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, ім стаў Марыюш Каміньскі. Ён будзе выконваць адразу дзве функцыі, апроч новага прызначэння, Каміньскі надалей застанецца міністрам-каардынатарам спецыяльных службаў.
Падчас урачыстасці прызначэння новага міністра, якая адбывалася ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, польскі лідар Анджэй Дуда выказаў спадзяванне, што новы міністр стане ўласцівым чалавекам на ўласцівай пасадзе.
’’Спадар міністр мае агромністы вопыт у стварэнні і кіраванні надзвычай важных дзяржаўных інстытутаў. На працягу некалькіх апошніх гадоў гэта каардынацыя працы спецслужбаў.’’
Пасля ўрачыстасці прызначэння новы міністр ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі запэўніў, што ён будзе дбаць аб бяспецы грамадзян сумленна, бесстаронна ды спакойна.
IAR/эж