Беларуская Служба

Вядомыя падрабязнасці святкавання стагоддзя Сілезскага паўстання

14.08.2019 11:47
Сілезскі ваявода падкрэсліў, што адзначэнне стагоддзе Першага Сілезскага паўстання будзе святам усіх палякаў. 
Próby przed defiladą wojskową w Katowicach
Próby przed defiladą wojskową w KatowicachPAP/Andrzej Grygiel

2600 жаўнераў, 185 адзінак ваеннай тэхнікі і 60 паветраных суднаў прымнуць удзел у ваенным парадзе з нагоды Свята Польскага войска і сотай гадавіны Першага Сілезскага паўстання. Упершыню ў гісторыі традыцыйны парад з нагоды вайсковага свята адбудзецца не ў Варшаве, а ў сталіцы Сілезіі горадзе Катавіцы.

Сілезскі ваявода Яраслаў Вячорэк падкрэсліў, што вайсковы парада ў Катавіцах – гэта даніна пашаны сілезскім паўстанцам.

’’Нам ёсць каму дзякаваць! Перад усім маю на ўвазе нашых продкаў, якія змагаліся ў сілезскіх паўстаннях. Гэта сімвалічны жэст таксама прысвечаны ім. Заўтрашні парад не будзе рэгіянальным, гэта адзіны вайсковы парад падчас Свята войска ў Польшчы і ён пройдзе ўласна ў нас, у Катавіцах.’’

Сілезскі ваявода падкрэсліў, што адзначэнне стагоддзе Першага Сілезскага паўстання будзе святам усіх палякаў. Палітык запэўніў, што Сілезія годным чынам падрыхтаваная да знамянальнай даты.

IAR/эж