Беларуская Служба

У Закапанэ працягваецца 51. Фестываль фальклору жыхароў гор

17.08.2019 15:11
Лейтматывам 51-га Фестывалю фальклору жыхароў гор з'яўляюцца вясельныя звычаі.
   51.    .
У Закапанэ працягваецца 51. Фестываль фальклору жыхароў гор.PAP/Grzegorz Momot

Больш за дзесяць фальклорных калектываў жыхароў гор з розных краін свету з'ехаліся ў курортны гарадок Закапанэ (Zakopane) на поўдні Польшчы. Яны прымаюць удзел у 51-м Фестывалі фальклору жыхароў гор.

Паводле арганізатараў мерапрыемства, гэта дасканалая нагода пазнаёміцца з багаццем традыцый горцаў з розных куткоў свету - іх музыкaй, спевaм, танцамi, касцюмамi і кухняй.

Лейтматывам 51-га Фестывалю фальклору жыхароў гор з'яўляюцца вясельныя звычаі”, - кажа Катажына Стахань-Граблёвы (Katarzyna Stachoń Groblowy) з мастацкай рады фестывалю.

Нават навуковая канферэнцыя „Між сучаснасцю і мінулым” прысвечана вясельным абрадам. Будзе паказ вясельнай моды. Гурты будуць таксама прадстаўляць вясельныя абрады. Інакш кажучы, сёлетні лейтматыў будзе бачны кожнага дня фестывалю. У паказе вясельнай моды будуць удзельнічаць таксама замежныя гурты ў сваіх касцюмах. Такім чынам, як кожны год мы прадугледжваем шмат цікавага для ўсіх”, - кажа Катажына Стахань-Граблёвы.

Гурты з некалькіх краін, уключаючы Алжыр, Балгарыю, Украіну, Славакію, а нават Тога і Непал будуць змагацца ў конкурсе за „Залатую валашку”. Фестываль будзе доўжыцца да наступнай суботы.

Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства забяспечвае грамадзкае Польскае радыё.

аз