Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса хоча скінуць вагу. Для гэтага паехаў у санаторый, а працэс пахудзення дакументуе ў сацыяльных сетках, піша партал wp.pl. На здымках бачна, як былы кіраўнік дзяржавы і старшыня легендарнага прафсаюза «Салідарнасць» шпацыруе па лесе, спажывае дыетычныя стравы ды прымае санаторныя працэдуры. Здымкі, якія Валэнса публікуе ў «Фэйсбуку», карыстаюцца вялікім зацікаўленнем сярод палякаў, якія сочаць зf профілям экс-прэзідэнта. Больш за тое, многія каментуюць фота і даюць парады. Для прыкладу, што на шпацыр па ўзгорыстым лесе трэба надзяваць не сандалі, а чаравікі.
вс
фота з профіля Леха Валэнсы ў «Фэйсбуку»
.
.