Беларуская Служба

Польскі канцэрн падпісаў рэкордны кантракт на пастаўкі звадкаванага газу

24.08.2019 10:13
Да канца 2021 польскі канцэрн абавязаўся паставіць хімічнаму кангламерату Synthos прыкладна 8,2 тыс. тон сыравіны.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnemateriały prasowe PGNiG

Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) падпісала рэкордны па аб'ёме кантракт на пастаўкі звадкаванага газу. Да канца 2021 года польскі канцэрн абавязаўся паставіць хімічнаму кангламерату Synthos прыкладна 8,2 тыс. тон сыравіны.

Паводле кіраўніцтва канцэрна Synthos, вырашальным у выбары пастаўшчыка газу стаў перш за ўсё фінансавы фактар, бо прапанова PGNiG была найбольш выгаднай. Акрамя таго, абедзве фірмы паспяхова супрацоўнічалі ўжо раней.

Польскі прамысловы канцэрн Synthos са штаб-кватэрай у горадзе Асвенцім – адно з буйнейшых польскіх хімічных прадпрыемстваў. Яно вырабляе сінтэтычны каўчук, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці пакрышак, сродкі для абароны раслін, а таксама паўфабрыкаты, неабходныя для вырабу пенапласту. Акрамя Польшчы, кампанія Synthos мае заводы ў Чэхіі, Галандыі і Францыі.

вс