Кіруючая ў Польшчы кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасьць» (ПіС) арганізавала ў рамках выбарчай кампаніі перад выбарамі ў парламент два рэгіянальныя з'езды Абʼяднаных правых сіл. Кандыдаты ў дэпутаты Сейму і Сенату ад ПіС сустракаюцца з выбаршчыкамі ў Торуні і ў Быдгашчы. У абедзвюх сустрэчах удзельнічаў прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Падчас выступлення Маравецкі казаў пра эканамічныя дасягненні ўраду ПіС, які кіруе Польшчай амаль чатыры гады.
У сваю чаргу ў Варшаве прайшла перадвыбарчая канвенцыя Абʼяднаных левых сіл. Сярод лозунгаў, з якімі сацыял-дэмакраты ідуць на выбары, ёсць свецкасць дзяржавы, адмова ад выкладання рэлігіі ў школах, павышэнне мінімальнага заробку, лекі за пяць злотых (2,5 бел. рубля – рэд.) ды іншыя прапановы.
Парламенцкія выбары пройдуць у Польшчы 13 кастрычніка бягучага года.
вс