Спявачка мела свой уласны, непаўторны і лірычны стыль спеву, а яе песні папулярныя дагэтуль. 37 гадоў таму, уначы з 25 на 26 жніўня 1982 года выканаўцы і кампазітара Анны Герман не стала. За сваю кар’еру яна паспела выдаць 12 кружэлак, на польскай, рускай ды італьянскай мовах.
Савецкім слухачах спявачка запомнілася сярод іншага творамі «Надзея», «Рэха кахання» і «Калі сады квітнелі». У сваю чаргу жыхары Польшчы памятаюць яе па песням «Tańczące Eurydyki», «Człowieczy los», «Zakwitnę różą».
У 1970 годзе, паводле вынікаў конкурсу, арганізаванага Польскім радыё, Анна Герман была абраная самай папулярнай варшавянкай. Нягледзячы на сваю папулярнасць Анна Герман была надзвычай сціплай асобай.
«Я бы вельмі ўзрадавалася, калі б мае песні прыносілі дарагім слухачам хвілінку роздыху. Дзякуй вялікі!»
Бліскучую кар’еру Анны Герман перарвала хвароба – у сярэдзіне 1970-ых гадоў у яе была выкрытая анкалогія. Аднак Анна Герман не здалася і працягвала спяваць, часамі хаваючы на сцэне слёзы ад болю пад чорнымі акулярамі.
IAR/эж