Беларуская Служба

Наступствы буры ў Татрах: 27 чалавек дагэтуль знаходзяцца ў шпіталях

25.08.2019 13:52
Агулам больш за 150 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Ratownicy TOPR transportują rannego turystę
Ratownicy TOPR transportują rannego turystęPAP/Grzegorz Momot

 Прэс-сакратар Малапольскага ваяводства Ёана Пазьдзё адзначыла, што пацярпелыя знаходзяцца ў шасці рэгіянальных бальніцах.

«Больш за ўсё – 11 чалавек – застаюцца ў бальніцы ў горадзе Закапаны. Яшчэ пяць чалавек шпіталізаваныя ў Новым Таргу. У Сухе Бескідзкай – адзін чалавек, у сваю чаргу, у трох шпіталях Кракава застаюцца 10 чалавек. Агулам, пад апекай лекараў 27 чалавек».

Нагадаем, падчас магутнага ўрагану ў чацвер, 22 жніўня, з польскага боку Татраў загінула чатыры чалавекі, таксама, адзін чэшскі турыст загінуў у славацкіх Татрах. Агулам больш за 150 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

IAR/эж