На Яснай Гуры ў Чэнстахове праходзяць урачыстасці з нагоды свята Маці Божай. Галоўнае набажэнства а 11.00 гадзіне служыў прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк (Wojciech Polak).
Ва ўрачыстасцях прысутнічаў таксама кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук.
Сярод паломнікаў з Украіны на свята Маці Божай Чэнстахоўскай прыехала Ганна Макушынская з Запарожжа.
-Жнівень, гэта час малітвы да Марыі, асабліва ў такім рэлігійным цэнтры, якім з'яўляецца Чэнстахова. Я асабіста лічу, што Марыя - гэта таксама каралева Украіны. Пабываць тут, на Яснай Гары, 26 жніўня, то бок на свята Маці Біжай Чэнстахоўскай, гэта вялікая радасць. Я хацела б занесці гэтую атмасферу нашым палякам і католікам у Запарожжы.
У сённяшніх урачыстасцях Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары прымае ўдзел больш за 40 тысяч паломнікаў.
аз