Беларуская Служба

З 2015 года ў чатыры разы павялічылася польская гуманітарная дапамога

27.08.2019 11:42
Летась Польшча прызначыла на міжнародную гуманітарную дапамогу 2 мільярды 880 мільёнаў злотых, гэта прыкладна 700 мільёнаў долараў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMSZ/M.Kosiński

Зараз польская гуманітарная дапамога перад усім кіруецца ва Украіну, на Блізкі Усход ды ў Афрыку. Міністр па справах гуманітарнай дапамогі Міхал Вось паведаміў, што падчас міграцыйнага крызісу польскі ўрад канцэнтруе свае высілкі не беспасярэдняй дапамозе ў месцах, закранутых бедствам ці вайною.

-Такім чынам мы процідзейнічаем, таму што мільёны жыхароў Афрыкі і Блізкага Усходу любым коштам хочуць перабрацца ў Еўропу. Ім падаецца, што тут рай на зямлі. У Міжземным моры мы зараз назіраем сапраўдную мафію, якая займаецца перавозам людзей на гэтых пасудзінах. Гэта ж прамая пагроза жыццю гэтых людзей.

Летась Польшча прызначыла на міжнародную гуманітарную дапамогу 2 мільярды 880 мільёнаў злотых, гэта прыкладна 700 мільёнаў долараў.

IAR/эж